Берасцейскія ўлады звяртаюцца да бізнесу



На Берасцейшчыне, ўлады пачалі разглядаць буйны і сярэдні бізнэс з устойлівым капіталам, як сілу, на якую неабходна абапірацца ў развіцці розных напрамкаў жыццядзейнасці. Змены ў адносінах чыноўнікаў да бізнесоўцаў напрамую звязаныя з грашовымі цяжкасцямі на дзяржаўных прадпрыемствах рэгіёну.

Кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар асабіста падтрымоўвае буйных прыватнікаў, якія робяць станоўначае сальда для Берасцейшчыны. У прыватнасці, пад ягоным патранажам быў рэалізаваны праект па стварэнні ў Белаазёрску прадпрыемства Біт-Сплаў па пераапрацоўцы свінца.

Калі эканамічныя цяжкасці падступілі з усіх бакоў, чыноўнікі зразумелі, што прыватнік – рухавік эканомікі, мяркуе бізнесоўца з Драгічына Мікалай Саганкоў:

– Рухавік эканомікі – гэта прыватная ўласнасць. Заўсёды гаспадар будзе адносіцца да сваёй  уласнасці лепш і больш адказна, чым любы з прызначаных кіраўнікоў. Мора прадпрыемстваў з пустуючымі плошчамі.

Чакаецца, што ўвосень, на чарговай сесіі Берасцейскага абласнога Савета дэпутатаў абмяркуюцца пытанні паляпшэння ўмоў для прыватнікаў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя