Берасцейцы гатовы плаціць 100% камуналкі



100% за камунальныя паслугі, як прапаноўвае кіраўніцтва дзяржавы, гатовыя плаціць апытаныя на цэнтральных вуліцах Берасця мінакі. Але гэта значна адаб’ецца на ўзроўні жыцця. “Зараз у жыроўках прыходзіць сума ад 60 да 150 рублёў,” — адзначылі берасцейцы:

– Рост камунальных, безумоўна, цягне за сабой абмежаванне сябе ў нейкіх іншых момантах, а менавіта ў ежы. Таму тут радаваца няма чаму. Жыроўкі пужаюць, кожны раз глядзіш на іх з нейкіх дрэнным прадчуваннем. Хацелася б, каб улічвалі нейкія канкрэтныя слаі насельніцтва.

– Пытанне, якое вартае абмеркавання: што менавіта 100%? Я лічу, што гэта можа яшчэ быць плошча, якую займаеш. Але з вадой, газам і іншым – гэта пытанне спрэчнае.

Не выключана, што ўжо сёлета за камунальныя паслугі 100% будуць плаціць тыя, хто афіцыйна з’яўляецца беспрацоўным або трапіў у спіс дармаедаў. Такая мера тлумачыцца тым, што яны не плоцяць падаткі ў бюджэт, з якога пакрываюцца сацыяльныя праграмы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце