Берасцейцы пра падвышэнне пенсійнага ўзросту
Супраць падвышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі выступае пераважная большасць апытаных на цэнтральных вуліцах берасцейцаў.
Жыхары гораду звяртаюць увагу на тое, што зараз і так не хапае працы нават моладзі, працягласць жыцця і ўзровень здароўя не павялічваецца. Мінакі распавялі падрабязней пра сваё стаўленне да зменаў у пенсійным заканадаўстве:
– Людзі і так шмат працуюць. Шмат хто працуе на паўтары і нават на дзве. Я працую на паўтары, стамляюся. Хацелася б выйсці на пенсію раней канешне.
– Што дзяржава робіць, тое і ператрываем, перажывем, абы вайны не было.
– Увогуле трэба мяняць і ўзрост трэба павышаць, але мяняць сістэму пры гэтым і падняць узровень абслугоўвання медыцыны.
Літаральна некалькі дзён таму Міжнародны валютны фонд парэкамендаваў Беларусі павысіць пенсійны ўзрост. Таксама былі парады ўзяцца за занятасць тых, каму больш за 55 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце