Берасцейцы спадзяюцца, што рэферэндум па акумулятарным заводзе будзе праведзены



Пытанні да абмеркавання на экалагічную тэму да выканаўчых уладаў накіравалі прадстаўнікі ініцыятыўнай групы, якая выступае супраць акумулятарнага завода бліз Берасця. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. Актывісты спадзяюцца, што рэферэндум усё ж будзе праведзены, хоць і на лакальным роўні, — адзначыў эксперт у галіне права:

– Мы занеслі ў Берасцейскі гарвыканкам і Берасцейскі райвыканкам пытанні, якія хочам вынесці на рэферэндум. Фармулёўкі пытанняў для нас важныя, каб пасля пры фармаванні і рэгістрацыі ініцыятыўнай групы мы не атрымалі адмовы ў рэгістрацыі ў сувязі з тым, што ўладу не задавольваюць фармулёўкі пытанняў. Таму мы хочам юрыдычна падысці больш дакладана.  

Ужо сёння, 12 кастрычніка, у вузкім фармаце адбудзецца чарговая сустрэча чыноўнікаў з праціўнікамі з’яўлення шкоднай вытворчасці бліз Берасця. Яна пройдзе ў абласным выканаўчым камітэце.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце