Берасцейцы выказаліся пра заробкі



Быць спецыялістам высокага профілю ці працаваць кіраўнікоў. Такія шляхі для атрымання сярэдняга заробку каля 1100 рублёў у рэгіёне назвалі апытаныя на цэнтральных вуліцах жыхары Берасця. Яны патлумачылі, наколькі такая сума рэальная для абласнога горада:

– У нас ёсць прадпрыемствы ў горадзе такія, напрыклад, «Брэстгазаапарат», «Савушкін прадукт», «Дзіско», можа быць, там і больш атрымліваюць, не ведаю, шчыра кажучы.

– У кожнага прадпрыемства свае заробкі. Нам трэба атрымліваць 800 рублёў, і гэта будзе нармальна.

– Думаю, што да 500 рублёў – гэта сярэдні заробак. Хтосьці атрымлівае 12 000, хтосьці 200 рублёў, а сярэдняя будзе такая.

Згодна з апошнімі статыстычнымі дадзенымі, сярэдні намінальны налічаны заробак у берасцейскай вобласці складае крыху больш за 500 даляраў. Але гэта дадзеныя без выліку падатку.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце