Беспрацоўе ў Гародні – якім лічбам верыць?



Афіцыйны ровень беспрацоўя ў Гародні складае амаль дзве з паловай тысячы  чалавек. Гэта 40% ўсіх беспрацоўных Панямоння. На асобныя спецыяльнасці попыт перавышае прапанову больш як ў 20 разоў. Асноўную частку беспрацоўных, а гэта 70% ад агульнай колькасці, складаюць мужчыны.  Найбольш запатрабаванымі з’яўляюцца будаўнікі і кіроўцы – на адно працоўнае месца прэтэндуе больш за 30 чалавек, – зазначае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гарадзенскага гарвыканкама Аксана Флёрка:

– Зараз застаецца праблематычным уладкаванне па гэтых кваліфікацыях. Па-першае, з-за зніжэння аб’ёмаў будаўнічых прац. Таму і попыт на спецыялістаў будаўнічага профіля знізіўся. Па-другое, з-за сезоннасці.

Ровень схаванага беспрацоўя ў Гародні ацэньваецца не менш, чым у 10 разоў вышэй за афіцыйны. Многія беспрацоўныя самастойна шукаюць працу ў сувязі з немэтазгоднасцю наведвання цэнтра занятасці насельніцтва, дзе выплаты па беспрацоўі складаюць у сярэднім  сто дзевяноста дзьве тысячы рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота ИТАР-ТАСС