Без права выбару
“Нас пазбавілі права выбару”, – так адрэагавалі спажыўцы на ўвядзенне Указа №222 “Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці”. На сустрэчу прадпрымальнікаў Гомельшчыны з намеснікам старшыні аблвыканкама Баляславам Пірштуком прыйшлі не толькі дробныя бізснесоўцы. Сход наведалі і пакупнікі. 26-гадовая Людміла распавяла, што не можа сабе дазволіць набываць беларускія тавары.
– Канешне, я хачу добрыя тавары, але па адэкватнай цане. Але так атрымліваецца, што адэкватнай цаны не будзе. Напрыклад, тая ж сукенка беларускага вытворцы вельмі прыгожая. Але запупачная цана яе – мільён. Таму прадпрымальнік, каб зарабіць грошай, мусіць прадаць яе за 2 мільёны. Я зарабляю 3 мільёны. І я не магу сабе дазволіць купіць такую сукенку.
Беларускія прадпрымальнікі не працуюць з 1 студзеня 2016 года. Дробныя бізнесоўцы скардзяцца на немагчымасць выканання Указа №222 “Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці”, які ўступіў у сілу з новага года. Паводле новага ўказа, прадпрымальнікі абавязаныя мець суправаджальныя дакументы на прадукцыю лёгкай прамысловасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота perspektyva.org
