„Без рынкавых рэформаў мы не пойдзем наперад”
На дыскусіі ў Варшаве эксперты абмеркавалі сённяшнюю эканамічную і грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі. Не зважаючы на глыбокую апатыю і песімізм, змены ў самім грамадстве адбываюцца, – лічыць Рыгор Астапеня, рэдактар грамадска-палітычнага часопіса “Ідэя”. Але з эканомікай па-ранейшаму праблема.
– Магчымасцяў для развіцця стала менш. Бо менш новых прадпрыемстваў адкрываецца, наадварот, некаторыя маленькія прыватныя прадпрыемствы закрываюцца, бо няма попыту на іх вытворчасць. Тое, што эканоміка ў рэцэсіі – гэта адбіваецца таксама на жыцці простых грамадзян. Беларуская эканоміка праце вельмі неэфектыўна, і без рынкавых рэформаў далей мы не зможам развівацца.
Крызіс сёння перажывае і сама беларуская ўлада. Для нармальнай улады выбыры патрэбныя –гэта, новыя ідэі, новыя канцэпцыі, а сёння беларуская ўлада сама не ведае, што рабіць, і не мае магчымасці пачуць альтэрнатыўную думку, – кажа Святлана Калінкіна.
– Як рэфармаваць такія эканомікі, як наша? Ёсць вялікі вопыі, ёсць напрацоўкі. Цудоўныя, адпрацаваныя мадэлі. Пытанне ў тым, ці поўдзе ўлада на гэта, ці наадварот будзе як Паўночна Карэя заганяць сваіх людзей у галечу, але не прызнаваць тупіковасці абранага курсу. Пытанне, так ці інакш, упіраецца ў палітычную рэформу. Пакуль яна нават не намячаецца.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтаркі.