Без сертыфікатаў ІП змогуць працаваць да канца года
Без сертыфікатаў на тавары прадпрымальнікі змогуць працаваць толькі да канца года
Такое абяцанне даў падчас сустрэчы з бізнэс коламі Аляксандр Лукашэнка. На сёння у Беларусі дзейнічае фактычны мараторый да указ № 222 які ад першага сакавіка абавязваў прадпрымальнікаў мець суправаджальныя дакументы і сертыфікаты якасці на тавары.
Пры канцы мінулага тыдня грамадскае аб’яднанне „Перспектыва” размясціла копію новага указа кіраўніка Беларусі, дзе была прадугледжанае павелічэнне падаткаў у замен за адсутнасць адпаведных дакументаў.
„Цяпер зразумела, што гэты праект так і застанецца праектам”, – кажа лідар „Перспектывы” Анатоль Шумчанка.
– Спадзяванні бізнесу былі дарэмнымі, мы разлічвалі на бестэрміновую адмену сертыфікацыі, а раз дзяржава вызначыла рамкі, мы зноў пачынаем ісці па другім коле.
Пасля ўступлення ў сілу указа № 222 з 1-га сакавіка частка прадпрымальнікаў спынілі працу.
На дадзены момант яна ў большасці адноўленая, аднак лідары прадпрымальніцкіх арганізацый не выключаюць, што да канца года значная частка пра
Падчас дыскусіі з ІП-шнікамі кіраўнік Беларусі абвінаваціў іх у падрыве беларускай лёгкай прамысловасці і адзначыў, што асаблівых палёгкаў прадпрымальнікам чакаць не варта.
Лідара аб’яднання прадпрымальнікаў „Перспектыва” Анатоль Шумчанка адзначае, што чаканні прадпрымальнікаў ад сустрэчы з Лукашэнкам не спраўдзіліся.
– Лукашэнка пацвердзіў, што ніякіх зменаў у адносінах малога бізнесу ў Беларусі не будзе. “Рэформы” Пракоповіча набылі моц, пераважылі, мы па-ранейшаму будзем назіраць напружанасць у прадпрымальніцкім асяроддзі, напаўпустыя гандлёвыя цэнтры і рынкі. Гэта не стабілізуе сітуацыю ў будучым.
Пачынаючы з 1 сакавіка ўступіў у сілу указ Аляксандра Лукашэнкі аб абавязковай наяўнасці сертыфікатаў якасці пры продажы тавараў лёгкай прамысловасці.
Прадпрымальнікі скардзяцца на немагчымасць атрымання адпаведных сертыфікатаў у аптовых базах закупкі на тэрыторыі Расеі.
Расейскі ўрад вызначыў, што абавязак мець сертыфікаты якасці на тавары пры продажы на тэрыторыі федэрацыі будудзе ўведзены толькі ў 2017 годзе.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Актывіст РГА “Перспектывы” Вячаслаў Піліпук лічыць, што “сёняшні дыялог улады з прадпрымальнікамі – вынік работы ў тым ліку і іх арганізацыі”.
Сёння ў сталічным гандлёвым „Экспабел” Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з прадпрымальнікамі. Прапанова правесці тэрміновую сустрэчу з кіраўніком дзяржавы для „адкрытага і шчырага дыялогу” па праблемах малога бізнесу прагучала на форуме прадпрымальнікаў, які быў арганізаваны ў Менску 16 лютага грамадскім аб’яднаннем „Перспектыва”. Праўда, іх прадстаўнікоў на дыялог не запрасілі.
Больш таго. Год таму Лукашэнка даволі рэзка выказаўся ў дачыненні да лідара „Перспектывы” Анатоля Шумчанкі: „Некаторыя палітыкі ад прадпрымальніцтва, хоць іх цяжка назваць палітыкамі, якія прадстаўляюць інтарэсы прадпрымальнікаў, спрабуюць шантажыраваць уладу, у тым ліку прэзідэнта (…) Я ведаю, вы людзі нябедныя і можаце замовіць у жоўтай прэсе любы артыкул, але вам раю гэтага не рабіць, таму што можна атрымаць сітуацыю наадварот. І ганіце ад сябе ўсякіх там Шумчанкаў, не то яшчэ кагосьці, каб яны нават блізка каля вас не хадзілі. У іх няма нічога з вамі агульнага і быць не можа, ім трэба іншае”.
Вячаслаў Піліпук: Не запрасілі не толькі нас, але і прадстаўнікоў з рэгіёнаў. Зрэшты, ужо добра, што такая сустрэча стала магчымай. І ў ва многім дзякуючы нашай рабоце. Адным з пунктам рэзалюцыі, якую мы не так даўно прынялі на форуме, якраз і было – сустрэча з кіраўніком краіны. Рэзалюцыя была накіравана ў Адміністрацыю прэзідэнта. Там, дарэчы, акрамя ўсяго іншага, была таксама наша прапанова звольніць тых чыноўнікаў, якія прывялі да сёняшняга эканамічнага заняпаду, а таксама накласці мараторый на выкананне Указа №222. Апошняе фактычна зроблена, бо на сайце МНС заяўлена, што не будзе ніякіх праверак аж да падпісання зменаў у гэты дакумент.
РР: Наколькі вядома, у рэзалюцыі вы прасілі правесці сустрэчу з кіраўніком краіны ў пашыраным складзе. Гэта так?
Вячаслаў Піліпук: Так, але, як бачым, гэты пункт выкананы толькі часткова. Паўтаруся, неабходна, каб у такіх мерапрыемствах удзельнічалі прадпрымальнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Пры гэтым – не толькі з абласных цэнтраў, але і з раённых. А то каму патрэбна, калі на сустрэчу з Лукашэнкам дэлегатаў прызначае ўлада, а не самі прадпрымальнікі выбіраюць прадстаўнікоў на сваіх сходах? Што скажуць гэтыя дэлегаты і ці змогуць данесці да ўлады жаданні прадпрымальнікаў?
РР: Якія спадзяванні на сустрэчу?
Вячаслаў Піліпук: Ва ўсіх спадзяванне адно – што ўлада нас пачуе. Калі захоча гэтага…
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота chto-proishodit.ru