Біткойн раптоўна пачаў даражэць — ужо $8200 за 1 BTC
Крыптавалютчыкі, якія ў мінулым годзе мелі неасцярожнасць укласціся ў біткойн, сёння атрымліваюць яшчэ адну надзею калі не на казачнае ўзбагачэнне, так на выхад з мінусу.
Такую выснову можна зрабіць сыходзячы з тэндэнцый курса самай папулярнай крыптавалюты ў свеце ў адносінах да даляра ЗША. Апошні тыдзень ён расце. Яшчэ гэтай ноччу ён „танцаваў” ля адзнакі $8000, а раніцай упэўнена перасягнуў яе і цяпер гандлюецца вышэй за $8200.
Некаторыя аналітыкі схільныя звязваць такі рост з актывізацыяй гандлёвай вайны паміж Кітаем і ЗША. Да таго ж у Кітаі было абмежавана зняцце даляраў з укладаў з $5000 да $3000. Гэта стымулюе попыт на крыптавалюты, лічаць эксперты.