Бізнес сур’ёзна скарачае працоўны штат
Пра гэта падчас вебінара, арганізаванага Даследчым цэнтрам ІПМ і Фондам Конрада Адэнаўэра, паведаміў старшы навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага адукацыйна-даследчага цэнтру (BEROC) Радзівон Марозаў:
– У сферы транспарта 55% кампаній ужо пачалі ў красавіку скарачаць колькасць занятых.У гатэлях і рэстарацыях – гэта 44%, а калі глядзець на забаўляльны бізнес і спорт – там каля 30%. У такіх галінах як апрацоўчая прамысловасць і тое, што звязана з ІТ, звальненне персаналу – гэта крайняя мера, і кампаніі па максімуму стараюцца захаваць чалавечы капітал. У гэтых галінах бізнес практычна не звальняе.
Паводле Радзівона Марозава, найлепшую адаптаванасць да крызісу паказваюць сектары ІТ-тэхналогій, навукова-тэхналагічных кансалтынгавых паслуг.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя
