Bloomberg: Крэмль забароніць продаж нафты краінам, якія ўвялі «столь цэнаў»



У адміністрацыі прэзідэнта Расеі рыхтуецца ўказ аб забароне прадаваць нафту краінам, якія ўвялі столь цэнаў, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцу.

Забарона будзе распаўсюджвацца як на кампаніі, так і на краіны, якія далучыліся да мэханізму абмежаваньня цэнаў. Крыніца выдання не ўдакладніла, якім чынам будзе вызначацца ўдзел у гэтым механізме.

Сцвярджаецца, што будзе забаронена «любое згадванне лімітавай цаны ў кантрактах на расейскую нафту або нафтапрадукты».

У Крамлі пакуль не каментавалі інфармацыю пра меркаваны ўказ.

Ідэю ўвядзення абмежавання цэнаў на закупку расейскай нафты, якая перавозіцца танкерамі, прапанавала некалькі месяцаў таму міністар фінансаў ЗША Джанэт Елен. ЗША, краіны Еўразвязу і іншыя ўдзельнікі рынку імкнуцца скараціць расейскія даходы ад продажу нафты, якія лічацца асноўнай крыніцай фінансавання ўварвання ва Украіну, і адначасова не дапусціць рэзкага скачка цэнаў на сусветным нафтавым рынку.

svaboda.org