BMW пачне выпуск вадародных аўтамабіляў
Нямецкі аўтаканцэрн BMW Group да канца дзесяцігоддзя наладзіць вытворчасць аўтамабіляў на вадародных паліўных элементах з нулявым выкідам. Навінай падзялілася выданне The Times.
Начальнік аддзела тэхналогіі кампаніі Юрген Гульднер анансаваў, што вытворчасць плануюць пачаць пасля 2025 года. На яго думку, будучыня аўтамабіляў – за вадародам.
У выніку BMW можа стаць першым буйным вытворцам падобных аўтамабіляў у Еўропе. Пакуль сярод легкавушак на вадародзе на рынку ёсць толькі Toyota Mirai і Hyundai Nexo.
Акрамя таго ў мінулым годзе аўтаканцэрн BMW заявіў, што да канца дзесяцігоддзя ўкладзе € 1 млрд у вытворчасць рухавікоў для электрамабіляў.
officelife.media