«Богдан» будзе збіраць беларускія МАЗы



Карпарацыя „Богдан” будзе збіраць ва Украіне беларускія грузавікі МАЗ. Пра гэта «Глаўкому» паведамілі ў прэс-службе кампаніі. Грузавыя аўтамабілі Менскага аўтазавода пачнуць выпускаць на прадпрыемстве карпарацыі ў Чаркасах.

o-00425630-n-00366496

Грузавікі, якія будзе збіраць «Богдан», маюць падвойнае прызначэнне. Гэта значыць, яны могуць выкарыстоўвацца, як у ваенных, так і ў грамадзянскіх мэтах. Гаворка, перш за ўсё, ідзе пра дзве поўнапрывадныя мадэлі: МАЗ 5316 і МАЗ 6317. Апошні ў Беларусі выкарыстоўваюць у якасці платформы для рэактыўнай сістэмы залпавага агню «БелГрад».

У далейшым «Богдан» плануе арганізаваць вытворчасць яшчэ адной мадэлі – седлавога цягача МАЗ 6425. Такія машыны ўжо стаяць на ўзбраенні ўкраінскай арміі. У прыватнасці яны былі заўважаныя пры перавозцы новых айчынных бронетранспарцёраў БТР-4Е1.