Больш прадалі ці купілі?
Сёлета беларусы прадалі на 541 мільён даляраў больш, чым купілі.
За студзень-красавік купілі 1 мільярд 465 мільёнаў даляраў наяўнай валюты, прадалі — 2 мільярды 6 мільёнаў даляраў. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.
У красавіку зафіксавана зніжэнне куплі наяўнай валюты амаль на пяць працэнтаў у параўнанні з сакавіком. Гэта 326 мільёнаў даляраў. Як адзначае партал tut.by, насельніцтва Беларусі звычайна губляе цікавасць да набыцця валюты на фоне падзення сваіх рэальных даходаў. Гэтае падзенне за квартал перавысіла шэсць працэнтаў.
Фота npr.org