Больш за 12 тысяч беларускіх работнікаў не атрымалі заробкаў
Па стане на пачатак верасня ў Беларусі 81 арганізацыя пратэрмінавала выплату заработнай платы. У жніўні гэты паказчык быў яшчэ вышэйшы, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У адпаведнасці з прадастаўленымі дадзенымі, гэтыя прадпрыемствы маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы перад 12-цю тысячамі работнікаў на суму звыш 51-го млрд рублёў.
Запазычанасць па аплаце працы маюць 28 арганізацый Віцебскай вобласці, 26 – Менскай, 14 – Магілёўскай, 4 – Гомельскай і 2 – Берасцейкай. У сталіцы налічваецца 7 прадпрыемстваў, якія маюць даўгі па зарплаце перад работнікамі. Варта адзначыць, што ў Гарадзенскай вобласці адсутнічае пратэрмінаваная запазычанасць па зарплаце.
Беларускае Радыё Рацыя