Больш за 200 арганізацыяў на Берасцейшчыне — стратныя
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту ў Берасцейскай вобласці сёлета выявілі больш за 200 стратных прадпрыемстваў. Аб’ём стратаў — каля двух мільярдаў трохсот мільёнаў беларускіх рублёў, што ў тры разы больш, чым летась. Старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, Аляксандр Міхайлоўскі, адзначае, што дынаміка «ў мінус» цягне за сабой шэраг наступстваў:
— У такім стане эканомікі, які ёсць цяпер яно ня можа функцыянаваць паспяхова і трэба праводзіць рэформы. Гэта вельмі вяліка лічба і, на жаль, есць перадумовы, што яна павялічыцца.
Паводле статыстыкі, сярод найбольш стратных галінаў апынуліся: транспарт, прамысловасць, будаўніцтва, гандаль, гатэлі і рэстараны, а таксама ахова здароўя і сацыяльныя паслугі насельніцтву.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: DELFI