Больш за 40 дзяржпрадпрыемстваў Гарадзеншчыны — банкруты



На Гарадзеншчыне больш за сорак дзяржаўных  прадпрыемстваў з’яўляюцца банкрутамі. У сувязі з забаронай ажыццяўляць бюджэтную падтрымку яны прапануюцца інвестарам. Аднак, заходні капітал не спяшаецца на Гарадзеншчыну — перш за ўсё ў сувязі з адсутнасцю гарантыяў.

Старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў лічыць, што сітуацыя выглядае крытычна:

— Ёсць шэраг прадпрыемстваў, якія па тых ці іншых прычынах аказаліся неплацежаздольнымі, а некаторыя ўжо сістэматычна, доўгія гады, неплацежаздольныя, і каб іх вывесці на нармальны фінансавы шлях і нармальную эканоміку патрэбныя вельмі вялікія грошы.

Асабліва складаная сітуацыя склалася на прамысловых прадпрыемствах металаапрацоўкі, якія знаходзяцца ў раённых цэнтрах. Іх састарэлая прадукцыя не мае попыту, у сувязі з чым улады Гарадзенскай вобласці дзеля пазбягання сацыяльнага выбуху  вымушаныя  забяспечваць працоўных мінімальным заробкам.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня