Больш за 40 тысяч беларусаў з’ехала на заробкі ў Расею за апошнія месяцы
Больш за 40 тысяч беларусаў з’ехала на заробкі ў Расею за апошнія месяцы. У другім квартале ў Расею на заробкі з’ехала каля 43 тысяч беларусаў – вынікае з дадзеных міграцыйнай статыстыкі МУС РФ. Пры гэтым беларусы складаюць толькі каля 1,5% ад агульнай колькасці працоўных мігрантаў, якія заехалі за апошнія месяцы ў Расею. На першым месцы — грамадзяне Узбекістана. Яны складаюць амаль палову ўсіх працоўных мігрантаў. У абсалютных лічбах гэта 1,54 млн чалавек. На другім месцы — ураджэнцы Таджыкістана, на трэцім — грамадзяне Кіргізіі, потым ідуць грамадзяне Арменіі і Азербайджана. Беларусь займае толькі шостае месца.
Усяго ў другім квартале 2022 года на заробкі ў Расею прыехала 3,12 млн замежнікаў. Гэта на траціну больш за леташні паказчык і рэкорднае квартальнае значэнне за апошнія 6 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя