Больш за 40% укладанняў у эканоміку Беларусі паступае з Расеі



Паводле звестак Белстата, замежныя інвестары ўклалі 6,7 млрд даляраў у эканоміку Беларусі са студзеня па верасень гэтага года, кожны чацвёрты з іх – прадстаўнік Расеі.

На другім месцы па ўкладанняў у рэальны сектар беларускай эканомікі – Вялікабрытанія 26,6%), а трэцім – Кіпр (7,1%).

За гэты ж час арганізацыі Беларусі (акрамя банкаў) накіравалі за мяжу інвестыцый на 4 млрд даляраў, у тым ліку суб’ектам гаспадарання Расеі 66,8% ад усіх накіраваных інвестыцый, Украіны – 17,9%, Вялікабрытаніі – 6,8%. На долю прамых інвестыцый прыйшлося 93,8% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

У параўнанні з мінулым годам інвестыцыі ў эканоміку Беларусі растуць. Так, за аналагічны перыяд 2016 года сума склала 6,3 мільярда (на 400 млн даляраў больш). Вырас і працэнт прамых інвестыцый, піша telegraf.by.