Больш за 4000 прадпрыемстваў маюць запазычанасці перад дзяржавай
Амаль 500 прадпрыемстваў на Берасцейшчыне маюць запазычанасці перад дзяржавай. Агулам па краіне невыплаты маюць звыш 4000 арганізацый. Самая вялікая колькасць даўжнікоў знаходзіцца ў Менску – больш за 1500 суб’ектаў гаспадаркі, – распавёў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў.
– Пытанні запазычанасці – гэта ж пытанні прыбытку прадпрыемстваў. Гэта, значыць, што можна казаць, столькі прадпрыемстваў не маюць прыбытку, каб разлічыцца. Чаму? Па-першае, гэта закрэдытаванасць. Бралі, бралі крэдыты… Пад што? А бралі пад загад, які спускаўся зверху. Ніякага дачынення да эканомікі такія працэсы не маюць.
Паводле Валянціна Лазарэнкава, на практыцы колькасць ўстановаў, якія маюць запазычанасці, можа апынуцца ў некалькі разоў вышэй за агучаныя.
Беларускае Радыё Рацыя