Больш за 60 кампаній з Беларусі вядуць перамовы пра пераезд у Літву
Больш за 60 кампаній з Беларусі вядуць перамовы пра пераезд у Літву. Пра перамовы паведаміла міністр эканомікі і інавацый Аўшрыне Арманайце. Яе словы прыводзіць партал Delfi.
Паводле міністра, летась дзеянні беларускага рэжыму вымусілі прадпрымальнікаў з’язджаць за мяжу.
З пачатку пратэстаў у Беларусі, акрамя кампаніі Epam Systems, аб планах уладкавацца ў Літве заявілі і іншыя беларускія кампаніі — Wargaming, Flo Health, Coherent Solutions, Godel Technologies.
Фота: © DELFI / Mindaugas Ažušilis