Больш за месяц з часу забароны на рост цэн. Што кажуць людзі?
Мінуў месяц, як у Беларусі ўлады спрабуюць кантраляваць і рэгуляваць цэны. Распрацаваныя і новыя правілы дзяржаўнага стрымлівання, яны закранаюць 370 таварных груп, дакладна ўвесь спажывецкі кошык. Пры гэтым на татальную забарону на павышэнне рэжым не пайшоў, але ўсё трэба ўзгадняць з адказнымі чыноўнікамі.
Што адчулі па коштах за гэты месяц звычайныя грамадзяне, нашае радыё пацікавілася ў наведвальнікаў розных харчовых крамаў:
– Так, вось хаця б на прадукты першай неабходнасці кошты павысіліся: хлеб, малако.
– Гледзячы на што. Вось на сыры павысіліся кошты, на нейкія прадукты – не.Здаецца, росту такога няма.
– Кошт на хлеб вырас, прыходзіш – адразу іншы кошт, прыходзіш праз тыдзень – ужо іншая, а праз паўтары ідзеш– усё ўжо па іншым кошце.
– Ніякага зніжэння, адно падвышэнне.
– Садавіна, адназначна, таму што пастаянна купляем дзіцяці. Мяса, курыца таксама падаражэлі.
Сярод эканамістаў рознае стаўленне да чарговага эксперыменту афіцыйнага Менска. Адны гавораць, што гэта ўсяго спроба пашырыць катэгорыю “сацыяльных тавараў”, а другія прагназуюць дэфіцыт ды зніжэнне якасці тавараў.
Беларускае Радыё Рацыя