Большасць палякаў супраць фінансавай дапамогі Грэцыі
Палякі ў асноўным не падзяляюць радасці тых грэкаў, якія падтрымалі на нядзельным рэферэндуме ўрад Цыпраса, адмовіўшыся ад праграмы рэформаў.
Амаль дзве траціны насельніцтва Польшчы, паводле вынікаў апытання, праведзенага кампаніяй IBRIS, не раяць Еўрапейскаму звязу працягваць крэдытаваць Афіны ці ўвогуле падтрымліваць грэкаў у працэсе выплаты даўгоў. Такія дадзеныя сацыялагічнага даследавання, праведзенага 3 і 4 ліпеня, апублікаваў сайт biznes.pl.
Сярод тых, хто супраць дапамогі грэкам, 35% мяркуюць, што Еўропа „хутчэй за ўсё” не павінна дапамагаць краіне, дзе цяпер ва ўладзе знаходзіцца ўрад Алексіса Цыпраса. А 24% выказаліся рашуча супраць якой-небудзь дапамогі грэкам. Аднак амаль трэць апытаных палякаў перакананыя, што Брусель усё ж такі павінен працягнуць дапамагаць краіне, якая апынулася ў вельмі цяжкай сітуацыі.