Brent апусцілася ніжэй за 78 долараў за барэль
Цана нафты Brent зноў паменшылася. На біржы ICE у Лондане цана апускалася ў гэтыя суткі ніжэй за $78. Затым, да раніцы 22 лістапада, яна паднялася крыху вышэй за гэтую адзнаку.
Зусім нядаўна гэты від сыравіны таргаваўся на ICE крыху вышэй за 80 даляраў. Гэта быў мінімум з пачатку кастрычніка, і вось цяпер цана зніжаецца далей. Гэта звязваюць з тым, што ўлады ЗША і Кітая заявілі пра магчымы сумесны продаж нафты са стратэгічных рэзерваў.
Акрамя таго, у ЗША цяпер высокія тэмпы інфляцыі. У тым ліку выраслі кошты на бензін. З-за гэтага Джо Байдэн ініцыяваў расследаванне ў дачыненні да нафтавых і газавых кампаній. Палітык лічыць, што яны штучна завысілі цэны.