Будаўніцтва жылля для насельніцтва рэзка скарачаецца



На Гарадзеншчыне ў два разы зменшылася будаўніцтва жытла для насельніцтва. Калі ў мінулым годзе за чатыры месяцы было ўведзена ў эксплуатацыю каля двухсот тысячаў квадратных метраў, то ў бягучым – менш за сто тысячаў.

Як зазначае старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, прычына ў адсутнасці фінансавання:

– З будаўніцтвам жылля ўжо не тыя маштабы. Гэта звязана з тым, што зменшылася фінансаванне, скарацілася падтрымка будаўніцтва. Таму што няма рэсурсаў у дзяржавы. А на новыя формы, на іпатэку жыллёвых субсідый мы не перайшлі.

Асабліва балюча змяншэнне фінансавання будаўнічай галіны адчуваюць ільготнікі з ліку шматдзетных сем’яў і інваліды. Гэтым катэгорыям грамадзянаў уласнае жытло прыйдзецца чакаць значна даўжэй, чым планавалася першапачаткова.

Беларускае Радыё Рацыя