Будучыня БелАЭС: выкарыстанне для патрэб Расеі і запужванне для астатняга свету?
19-га траўня пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў наведаў Беларускую АЭС, дзе заявіў пра тое, што «ў Беларусі атрымалася стварыць атамную галіну», а энэргія з БелАЭС «можа выкарыстоўвацца для задач, актуальных для эканомікі Расеі».

Слова расейскага амбасадара камэнтуе радыяцыйны хімік Сяргей Бесараб:
– Галіну стварылі. Галіна атамных даследаванняў з 50-х гадоў дзесьці ў Беларусі была. Таму што той жа акадэмік Красін, невялікія модульныя рэактары «Памір»… Ну што, якую яны стварылі галіну. Яна нібыта была фактычна. Затым была знішчана, і можа быць яны яе ўзнавілі. Дакладна можна сказаць, што яны падсадзілі Беларусь на гэтую ўранавую іголку. Кабальная залежнасць ад Расеі. І гэтае пытанне прыйдзецца вырашаць нашым дзецям і ўнукам. Гэта так хутка не зробіш.
Па словах Барыса Грызлова, пасля выхаду БелАЭС на поўную магутнасць станцыя будзе забяспечыць каля 40% патрэбаў Белаусі ў электраэнергіі. Пры гэтым амбасадар Расеі ў Беларусі дазволіў сабе публічна нагадаць, што Расея ёсць «радзімай мірнага атама» і заклікаў свет «не змушаць прымяняць гэтыя тэхналогіі ў іншых мэтах».

Беларускае Радыё Рацыя
Фота Амбасады РФ у Беларусі, БелТА.
