Буйны пастаўшчык збожжа спыніць экспарт з Расеі
Амерыканская кампанія Cargill спыніць экспарт збожжа з Расеі. Адпаведны ліст накіраваны кіраўніцтву Мінсельгаса РФ. Кампанія ўваходзіць у топ-10 экспарцёраў расейскага збожжа.
Cargill не будзе экспартаваць збожжа з Расеі з новага маркетынгавага года, які пачынаецца 1 ліпеня. Свае абавязацельствы ў сезоне, які завяршаецца, расейскае ТАА «Каргилл» выканае, паведамляе РБК.
Пры гэтым кампанія пачне пераглядаць свой партфель актываў, звязаных з экспартам збожжа, але не адмовіцца ад бізнэсу ў Расеі ў цэлым.
Паводле інфармацыі выдання, у 2022/23 МГ на долю кампаніі давядзецца каля 4% экспарту расейскага збожжа, або каля 2,2 млн т.
Па аб’ёмах адгрузак Cargill займае шостае месца сярод экспарцёраў.
Удзельнікі расейскага рынку мяркуюць, што сыход кампаніі з ліку экспарцёраў не паўплывае на агульныя аб’ёмы паставак з РФ.