БВФБ закрыла доступ да валютных таргоў для фізічных асоб
Фізасобы ў Беларусі пазбавіліся доступу да валютных таргоў на БВФБ. Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем біржы.

„Кіраваннем ААТ „Беларуская валютна-фондавая біржа” прынята рашэнне аб прыпыненні допуску фізічных асоб да ажыццяўлення валютна-абменных аперацый у гандлёвай сістэме біржы”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Фізасобы атрымалі доступ да валютных таргоў на БВФБ з 25 жніўня мінулага года.
