Бярозаўскія прадпрымальнікі спадзяюцца на цуд



Бярозаўскія прадпрымальнікі чакаюць 16 лютага, калі адбудзецца сустрэча кіраўніка грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоля Шумчанка з ўрадавымі структурамі. Калі станоўчага выніку не будзе, то рынак „абваліцца”. Бо па новых мытных правілах гандляваць немагчыма, – кажуць прадпрымальнікі.

– Беларускія тавары не канкурэнтаздольныя, яны вельмі дарагія.

– У нас сартыфікаты заўжды былі. Але мы ўсё гэта рабілі ў Баранавічах.

– Людзі на рынак не ходзяць. А за што хадзіць? За зарплату ў паўтара мільёна? І тую ў час не даюць. Увесь гандаль залежыць ад кішэні людзей.

– Калі б кошты на прадукты больш нізкімі былі, то можа людзі нешта і пакупалі б.

Паводле Анатоля Шумчанкі, 99% прадпрымальнікаў не гатовыя працаваць па новых правілах. Чыноўнікі таксама прызнаюць, што ў прадпрымальнікаў будуць вялікія цяжкасці. Але ці дапамогуць яны прадпрымальнікам, стане вядома 16 лютага.

IMG_9167

IMG_9170

IMG_9171

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце