Бяспошлінны ліміт на пасылкі з-за мяжы могуць павялічыць да 200 долараў



Ліміт бяспошліннага ўвозу тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях у Беларусь можа быць павялічаны. Пра гэта паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган у эфіры праграмы „Размова ў прэзідэнта” на тэлеканале „Беларусь 1”.

„Ёсць прапанова павялічыць ліміт бяспошліннага ўвозу да 200 долараў і 31 кг. Цяпер прапрацоўваецца праект указа, які будзе ўнесены кіраўніку дзяржавы”, — сказаў Шульган.

З 14 красавіка 2016 года ў Беларусі дзейнічае норма, згодна з якой адной асобе дазволена без выплаты мытных плацяжоў атрымаць маёмасць коштам не большым за 22 еўра і вагой да 10 кг за месяц. Пры перавышэнні ліміту неабходна плаціць 30% ад сумы перавышэння, а таксама дадаткова выплаціць мытны збор у памеры 5 еўра за здзяйсненне мытных аперацый за кожную пасылку.

БелаПАН