Былы міністр гандлю знаходзіцца пад вартай



Былы міністр гандлю Валянцін Чаканаў знаходзіцца пад вартай. Гэтую, раней неафіцыйную інфармацыю, 21 снежня пацвердзіў Следчы камітэт. Праводзіцца расследаванне па крымінальнай справе аб злачынстве карупцыйнай скіраванасці.

000021_44032_bigvalancinczekanauministrhandlu

Таксама Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да былога намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіля Півавара, пачатая па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі КДБ. Півавар таксама затрыманы.

Фота: БелТА