Былы завод Renault у Маскве прыступіў да зборкі „Масквічоў”



Былы завод Renault у Маскве прыступіў да зборкі „Масквічоў”. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінпрамгандлю Расеі.

Вытворчасць стартавала з буйнавузлавой зборкі красовера „Масквіч 3”. Навінку пачнуць прадаваць у расейскай сталіцы ў студзені 2023 года, а ў сакавіку яна з’явіцца па ўсёй Расеі.

Да канца года плануюць сабраць каля 600 аўтамабіляў, у тым ліку 200 электрамабіляў. У наступным годзе жадаюць давесці аб’ём вытворчасці да 50 тыс. штук у год, з якіх 10-20 тыс. будуць мець электрарухавік.

„Масквіч 3” з’яўляецца версіяй кітайскага красовера JAC JS4, а яго электрычны варыянт JAC iEVS4.

Да канца наступнага года плануецца наладзіць дробнавузлавую зборку, а на канец 2025 года запланавана пачатак вытворчасць электрамабіля на расейскай універсальнай платформе.

Увесну Renault прадаў ураду Масквы сваю зборачную вытворчасць у расейскай сталіцы за 1 еўра з правам зваротнага выкупу.

reform.by