Бюджэт пражыткавага мінімуму паднялі на 4 рублі



У Беларусі на чатыры рублі паднялі бюджэт пражытачнага мінімуму. Да 1-га лютага ён складаў 258 рублёў 11 капеек, а цяпер 262 рублі 87 капеек. Урад абяцае, што з-за гэтага неўзабаве адбудзецца аўтаматычнае павышэнне сацыяльных выплат.

„Такія павелічэнні на фоне росту коштаў у крамах і аптэках выглядаюць здзекам”, – кажа пінскі блогер Мікалай Клімовіч:

– Паглядзіце на колькі цэны зараз падняліся. Нягледзячы на тое, што паднялася базавая велічыня, яшчэ там штосьці паднялася, яно ў параўнанні з тым наколькі цэны падымаюцца ў крамах і паўсюдна, то гэта канешне непараўнальна. Удары паціху па простаму чалавеку наносіць, гэта будзе нараджаць новыя пратэсты.

Суразмоўца дадае, што збядненне грамадзян адбываецца на вачах, а ўлада не мае рэсурсаў, каб працяглы час хаця б стрымліваць пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага стану краіны.

Беларускае Радыё Рацыя