Бюджэтнікаў Гомельшчыны сагналі на “добраахвотны” суботнік



Бюджэтнікаў Гомельшчыны сагналі на чарговы “добраахвотны” суботнік. Настаўнікі, лекары, чыноўнікі, камунальшчыкі і нават прадаўцы: па розных гарадах вобласці робяць “упарадкаванне”.

Як піша газета “Дняпровец”, грошы, якія ўдасца зарабіць падчас суботніка (то бок, зэканомленыя), накіруюць на мемарыяльны комплекс у Азарычах.