Бюджэтнікі атрымалі істотна меншыя заробкі



У студзені, пасля таго як заробкі пачалі налічваць па новых правілах, многія педагогі атрымалі разліковыя лісткі з істотна меншымі сумамі. Настаўніца Смалявіцкай гімназіі Ганна Севярынец у размове з “Нашай Нівай” сказала, што ў іх калектыве педагогі атрымалі на 100—200 рублёў менш, чым звычайна. “Раней надбаўкі за катэгорыю, стаж, былі вынесены за межы акладу, а цяпер уключаны ў яго”, – кажа Севярынец. 

Яшчэ заўважна змянілася сістэма налічэння прэмій, якія ў педагогаў складаюць значную частку заробка. Зменшыўся і сам прэміяльны фонд, і сістэма яго размеркавання. У выйгрышы аказаліся толькі малакваліфікаваныя работнікі, якім даплачваюць да “мінімалкі”, у тым ліку і за кошт прэміяльнага фонду. Зараз у сувязі са зменамі – з бюджэтнікамі заключаюцца дадатковыя пагадненні да кантрактаў.

Фота gorod.lv