Чакаецца падаражэнне электраэнергіі



Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва будуць падвышацца, заявіў журналістам на цырымоніі адкрыцця Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык.

«Што тычыцца тарыфаў, вы бачыце, што яны досыць стабільныя на нашым рынку. У бліжэйшы час пралічваем у рамках праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця тарыфы на сярэднетэрміновую і кароткатэрміновую перспектыву. Для таго, каб не адставалі ад тых працэсаў, якія адбываюцца ў макраэканоміцы, тарыфы для насельніцтва будуць падвышацца, але яны будуць прывязаныя да ўзроўню даходаў нашых людзей», – сказаў міністр. Паводле яго слоў, для рэальнага сектара эканомікі тарыфы на 2016 год змяняцца не будуць.

Нагадаем, што ў гэтым годзе тарыфы для насельніцтва падвышаліся двойчы – 1 студзеня і 1 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя