Чакаецца падаражэнне некаторых цыгарэт



У Беларусі 1 снежня на ад 3 да амаль 5 адсоткаў падвышаюцца максімальныя рознічныя цэны на дзве маркі цыгарэт. Інфармацыя пра новыя цэны размешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.

У прыватнасці, цана на шэсць версій цыгарэт, што пастаўляюцца ў Беларусь дзяржаўным прадпрыемствам „Беларусьгандаль”, павялічана на амаль 5 адсоткаў. Кошт некаторых імпартных цыгарэт і  цыгарэт вытворчасці гарадзенскай тытунёвай фабрыкі „Нёман” па кантрактнай  вытворчасці з ЗП «Брыціш-Амерыкан Табака Трэйдынг Кампані» падвышаецца на звыш 3 адсоткаў.

Як паведамлялася раней, з 1 лістапада цэны на асобныя маркі цыгарэт былі павышаны да 5%. Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота freetobacco.info