Чаму абваліўся рубель?



Сёння беларускі рубель спыніў серыю з шасці дэвальвацый запар і пачаў даражэць. Учарашнія таргі даляр завяршыў на максімуме за 7,5 месяца, еўра наблізіўся да максімуму за паўгода, а расейскі рубель – да максімуму за 20 месяцаў.

Вадзім Іосуб: Падзенне беларускага рубля – гэта, хутчэй за ўсё, часовыя ваганні валютнага курса. Ніякіх макраэканамічных нагодаў для таго, каб замежныя валюты сталі актыўна даражэць не было.

РР: Усё-такі з чым, на ваш погляд, звязана падзенне нацыянальнай валюты?

Вадзім Іосуб: Магчыма, з тым, што ў нейкага буйнога беларускага прадпрыемства была неабходнасць у валюце для аплаты замежнага кантракта альбо вяртання замежнага крэдыта. І ў сілу таго, што беларускі валютны рынак дастаткова маленькі, калі ў некага ўзнікае неабходнасць у некалькіх дзясятках мільёнаў даляраў, і такая кампанія ў кароткі тэрмін вырашыла канвертаваць рублі ў валюту, то гэта прыводзіць да дастаткова моцных ваганняў на валютным рынку. Таму можна меркаваць, што напачатку тыдня ў нас і здарылася нейкая падобная гісторыя.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belsat.eu