Чаму беларускае мяса даражэйшае за польскае?
Свініны і прадукцыі з яе ў мясных крамах стала значна менш, а цэны сталі не па кішэні многім беларусам. А вось чэргі за курыным мясам вярнулі нас у часы Савецкага Саюзу, – кажа старшыня Берасцейскага рэгіянальнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк:
– Купляю то курыцу, то тое, то сёе. Я толькі чула, што мяса ўжо каштуе 100 тысяч і больш. Нам усё уцюрваюць, што ў нас еўрапейскія цэны. Але ўсе маўчаць, што ў нас далёка не еўрапейскія заробкі.
– Свініна па 140 тысяч за кілаграм. Я прыязджаю ў Польшчу, купляю там лапатку за 3.5 даляра. Тут купляю за 108 тысяч. Чаму?
Прэс-сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Зінаіда Бялешчанка не згодна, што на прылаўках дэфіцыт мясной прадукцыі. А да цэнаў Міністэрства не мае дачынення, сказала яна:
– Пастаўкі мяса па статыстыцы не зменшыліся, пастаўкі мяса на рэгіён нават павялічыліся, і ў цэлым па краіне адносна мінулага года – да 115%. А гэтыя размовы, трэба каб мяса валілася на шыю, каб ляжала, сінела. Міністэрства не рэгулюе цэны, у нас вольнае цэнаўтварэнне.
Старшыня Камітэту сельскай гаспадаркі і харчавання Берасцейскага абласной вертыкалі Сцяпан Радкавец пагадзіўся, што мяса стала менш, між іншым гэта звязана і з афрыканскай чумой свіней. У прыватным сектары пагалоўе зменшана, у грамадскім таксама, але паступова павялічваецца. Павышэнне цэнаў на мяса, паводле чыноўніка, часовая з’ява, і хутка ўсё стабілізуецца.
Беларускае Радыё Рацыя