Чаму многія беларусы могуць застацца без працы



Многія беларусы рызыкуюць застацца без працы. Закрыццё нерэнтабельных прадпрыемстваў неўзабаве надзвычай востра актуалізуе праблему беспрацоўя.

Аляксандр Сінкевіч

Паводле эканаміста Аляксандра Сінкевіча, беларускаму ўраду ў гэтай няпростай сітуацыі трэба надзвычай актыўна шукаць інвестараў, найлепш заходніх з высокімі тэхналогіямі, і абуджаць прадпрымальніцкую ініцыятыву беларусаў:

– Куды падзець беспрацоўных, якія ўжо патэнцыйна ў вялікай колькасці павінны з’явіцца ў бліжэйшы час у Беларусі – гэта галоўнае пытанне. Бо калі яно не будзе вырашана, то гэта можа справакаваць сацыяльны выбух, бо бегчы кудысьці гастарбайтэрамі беларусы на жаль не могуць нікуды. У Расеі рэцэсія, куды яны часцяком ездзілі на будоўлі, у Еўропе таксама. Таму адзінае выйсце – гэта пошук інвестараў, каб яны пастваралі новыя магутнасці, новыя прадпрыемствы, на якіх задзейнічалі беларусаў.

Урад вырашыў змякчыць ціск на прадпрымальнікаў. Штрафы для ІП-эшнікаў за гандаль таварамі без сертыфікатаў плануецца паменшыць у 100 разоў. Цяпер штрафныя санкцыі складаюць ад 200 да 500 базавых велічыняў. Памер адной абазавай – 210 тыс. рублёў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя