Чаму расце дзяржаўны доўг?



Эканаміст Леў Марголін прааналізаваў новы антырэкорд з дзяржаўным доўгам.

Чыноўнікі абнавілі інфармацыю аб стане беларускага дзяржаўнага доўгу. Як паведамляе banki24.by, ён пабіў рэкорд усіх часоў.

Па стане на 1 красавіка 2021 года ўнутраны дзяржаўны доўг склаў 11,763 млрд. беларускіх рублёў, і гэта максімальнае значэнне за перыяд публікацыі даных па гэтым паказніку.

Леў Марголін: Рост дзяржаўнага доўга ў першую чаргу звязаны з тым, што яго неабходна абслугоўваць. Раней гэты доўг перакрэдытоўваўся, быў нейкі рост унутранага валавога прадукту, і гэта давала пэўную магчымасць знаходзіць унутраныя рэзервы.

РР: Зараз такой магчымасці няма?

РР: Няма, бо ВУП падае, адпаведна скарачаецца і бюджэт. Няма магчымасці мець унутраныя рэсурсы для пагашэння доўга. Выратуе толькі перафінансаванне.

Беларусь ужо ўзяла з Расеі ўсё, што можна было ўзяць, але кожны крэдыт – гэта не толькі асноўны доўг, але і адсоткі. Таму і назіраецца тэндэнцыя да росту дзяржаўнага доўга.

Леў Марголін: Прыстасоўваць эканоміку да новых умоў існавання ўлады не гатовы?

РР: Яны гэта не могуць зрабіць, бо пачынаць перафарматаванне эканомікі трэба з рэфармавання сілавых структур і судовай сістэмы. А на гэта, зразумела, ніхто не пойдзе, таму не будзе і даверу інвестараў да такой эканамічнай сістэмы. Калі суд падпарадкоўваецца ўладам, то ў інвестара ў любы час могуць забраць усё, што ў яго ёсць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя