Чаму расце кошт нафты?
Старшы аналітык кампаніі “Альпары” Вадзім Іосуб пракаментаваў рост цаны на нафту ў апошні час і прагназуе, што можа адбывацца на нафтавым рынку далей.
У ходзе таргоў на лонданскай біржы ICE цана нафты маркі Brent перавысіла адзнаку 49 даляраў за барэль, што адбылося ўпершыню з лістапада 2015 года. Пра гэта сведчаць дадзеныя гандлёвай пляцоўкі. Па стане на 15:08, за барэль Brent давалі $49,03. У параўнанні з папярэдняй гандлёвай сесіяй эталонны гатунак вырас у цане на 2,43%.
Вадзім Іосуб: Па апошняй статыстыцы, на нафтавым рынку скрачаецца яе прафіцыт. Літаральна на днях аналітыкі буйнейшага амерыканскага інвестбанка Goldman Sachs спрагназавалі, што на працягу другога квартала гэтага году на рынку наогул можа ўзнікнуць дэфіцыт нафты, калі попыт перавысіць прапанову. На падставе гэтай інфармацыі нафта і расце ў апошнія дні. Калі ж ацэньваць сітуацыю больш глабальна (калі глядзець як цана на нафту са 115 даляраў за барэль у 2014 годзе знізілася да 27 даляраў за барэль у студзені 2016 году), то трэба разумець, што пасля любога моцнага аднабаковага зніжэння на рынку, заўсёды ўзнікае карэкцыя. Інакш кажучы, пайшоў рух у адваротны бок. Таму можна нават меркаваць, што цана на нафту перавысіць і адзнаку ў 50 даляраў за барэль.
РР: А ці можна спрагназаваць, што будзе далей?
Вадзім Іосуб: На мой погляд, у раёне 50 даляраў цана на нафту і будзе знаходзіцца ў бліжэйшыя месяцы, наўрад ці яна будзе расці яшчэ больш. Таму што цана нафты нават у межах 55 даляраў за барэль прывядзе да разкансервацыі сланцавых месцазнаходжанняў (перш за ўсё, у ЗША). А значыцца адбудзецца карэкцыя і цаны.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота myfin.by