Чаму растуць цэны на прадукты?
Эканаміст Барыс Жаліба прагназуе, ці ўдасца ў гэтым годзе стрымаць інфляцыю.
Тавары і платныя паслугі ў першым квартале падаражэлі на 3,8%. Пасля ўвядзення жорсткіх абмежаванняў у сакавіку рост коштаў у цэлым запаволіўся, многія пазіцыі патаннелі, паводле афіцыйнай статыстыкі, але некаторыя значна значна падаражэлі. У лідарах аказаліся многія прадукты харчавання – морква, бульба, курыца, свініна, сланечнікавы алей, соль.
Улады раней планавалі, што ў 2021-м інфляцыя не перавысіць 5%, але ўжо ў першым квартале яна склала 3,8%.
Барыс Жаліба: Трэнд на інфляцыю працягваецца. Зараз, як мы бачым “стрэлілі” кошты на некаторыя прадукты харчавання, заўтра могуць падаражэць прамысловыя тавары. Усе мы бачым, як змяняюцца цэны ў крамах, можна затым параўнаць з той статыстыкай, якую прадаставіць „Белстат”.
РР: Ці варта чакаць рэзкага падвышэння цэнаў?
Барыс Жаліба: Гэтага, безумоўна, не будзе. Некаторыя могуць запанікаваць і пабегчы ў краму запасацца грэчкай ці алеем, але панікаваць не варта.
Іншая справа, што зараз і насамрэч складана спрагназаваць, якая будзе інфляцыя па выніках года, бо эканоміка трымаецца “на тоненькага”. Змяншаюцца валютныя запасы, зараз ідзе пасяўная, а гэта таксама паўплывае на рост коштаў. Нацбанк падняў стаўку рэфінансавання, а таму крэдыты для сельскіх гаспадарак стануць даражэйшымі. Але я думаю, што вялікіх шокаў у гэтым годзе па інфляцыі не будзе.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя