Чаму спынены рэактар на БелАЭС?



Пра заглушку рэактара на Астравецкай АЭС стала вядома 16-га студзеня.

Дагэтуль рэактар не запушчаны. Свой пункт гледжання па гэтым выпадку выказаў старшыня Прэзідыуму Нацыянальнай акадэміі навук, якая курыруе працу БелАЭС, Уладзімір Гусакоў:

– Ніякіх збояў і экстраардынарных сітуацый няма. Гэта тэхналагічныя моманты, паколькі адпрацоўваюцца розныя рэжымы. На пуску першага блоку адпрацоўваюцца магчымыя рэжымы. Таму гэта ўсё пад кантролем, усё па плану і ўсё ў нармальным рэжыме. Інфармацыі і домыслы могуць быць розныя, але яны абсалютна не маюць пад сабой ніякага грунту.

Увод першага энергаблока Беларускай АЭС у прамысловую эксплуатацыю чакаецца ўвесну. Перад гэтым запланавана правядзенне грамадскіх слуханняў, каб давесці да людзей інфармацыю пра экспертызу бяспекі БелАЭС.

Беларускае Радыё Рацыя