Чаму ў Беларусі немагчыма перамагчы карупцыю?
Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй для Беларусі знакавы і актуальны. Наша краіна застаецца ў рэйтынгу самых карумпаваных.
Улада карумпаваная зверху данізу, нягледзячы на публічную лупцоўку і час ад часу гучныя арышты чыноўнікаў, кажуць праваабаронцы і актывісты:
– Карупцыя ёсць не толькі ў ніжэйшым звяне ўлады, але і ў самым версе.
– Карупцыя пры ўладзе – вельмі зручная для самой улады, таму што яна ўсіх сваіх чыноўнікаў трымае на кручку, як тую рыбу.
9 снежня 2003 года ў Мексіцы была падпісана Канвенцыя ААН супраць карупцыі. Як адзначаецца ў рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН, барацьба з карупцыяй – справа ўсіх дзяржаўных органаў і грамадства ў цэлым. Але, на думку праваабаронцаў, беларуская мадэль улады створана па карупцыйнай схеме, дзе ўсё прызначаецца адным чалавекам і не кантралюецца народам.
Беларускае Радыё Рацыя
Карыкатура з сайта belaruspartisan.org