Чаму вырас сярэдні заробак?



Старшы аналітык кампаніі “Альпары” Вадзім Іосуб патлумачыў, якім чынам у Беларусі сярэдні заробак вырас да 408 даляраў.

Вадзім Іосуб

Налічаная сярэдняя заработная плата рабочых і служачых склала ў снежні мінулага года Br802 (у лістападзе яна была Br718,9).

У пераліку на даляры па сярэднеўзважанага курсу Нацбанка сярэдні заробак беларусаў у снежні роўны 408 далярам.

Вадзім Іосуб: Тут нічога дзіўнага няма, усё тлумачыцца даволі проста. Справа ў тым, што гэта чыста сезонны снежаньскі скачок. Калі паглядзець статыстыку мінулых гадоў, то там такая ж сітуацыя. Заўсёды істотна расце сярэдні заробак у снежні і настолькі ж істотна зніжаецца ў студзені, калі заробкі вяртаюцца да лістападаўскага ўзроўню.

РР: З чым гэта звязана?

Вадзім Іосуб: Снежань – апошні месяц у годзе, менавіта ў гэты час выплочваюцца розныя гадавыя і квартальныя прэміі. І гэта ніяк нельга лічыць устойлівым ростам заробкаў па краіне, бо, як ужо казаў, ужо ў студзені заробкі вернуць нас на звыклае месца.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя