Чаму застаюцца запазычанасці па заробках?
Эканаміст Барыс Жаліба распавёў пра тое, чаму некаторыя прадпрыемствы не могуць разлічыцца са сваімі работнікамі.
Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, запазычанасць па заробках на 1 жніўня складала 7 млн. рублёў, запазычалі сваім работнікам 39 арганізацый Беларусі.
Больш за ўсё такіх арганізацый у Менску – 15. Яны павінны работнікам 2 млн. 350 тысяч.
Барыс Жаліба: Я лічу, што сума запазычанасцей не вельмі вялікая, у гісторыі краіны былі і горшыя часы. І такіх арганізацый, якія не маглі своечасова расплаціцца з работнікамі, таксама было значна больш. У многіх прадпрыемстваў дрэнны фінансавы стан, грошы звычайна ідуць на пагашэнне крэдытаў і крэдыторскай запазычнасці перад партнёрамі.
РР: Гэта ў асноўным дзяржаўныя прадпрыемствы?
Барыс Жаліба: Мяркую, што так, бо звычайны яны жувуць за кошт крэдытаў.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя