Чаму збяднелі беларусы?



Экс-кандыдат у прэзідэнты і кандыдат эканамічных навук Віктар Цярэшчанка патлумачыў, чаму зніжаецца ўзровень жыцця людзей.

75F3D6C8-F667-435F-AFD3-15A2147EEEE5_w900_r1_s

Віктар Цярэшчанка (Фота svaboda.org)

Як сведчыць статыстыка, большасць беларусаў зарабляюць менш за 200 даляраў у месяц.

Віктар Цярэшчанка: Калі браць першае паўгоддзе гэтага году, то рэальныя прыбыкі насельніцтва знізіліся на 7 адсоткаў. Падае кошт беларускага рубля. І гэта вельмі важны паказчык, мякка кажучы, падзення узроўня жыцця беларусаў.

РР: З чым гэта звязана ў першую чаргу?

Віктар Цярэшчанка: Тут некалькі фактараў. Гэта і адсутнасць неабходнай грашова-крэдытнай палітыкі, якую праводзіць Нацбанк і ўрад. З іх боку праводзяцца інтэрвенцыі, трымаецца курс даляра. Як мне падаецца, гэта ўсё штучна, краіна ад гэтага толькі губляе. Акрамя таго, цэны выраслі амаль на 13 адсоткаў за паўгоддзе. Мы ў свеце ў лідарах па гэтых паказчыках! У мінулым годзе Беларусь, Малдова і Украіны аказаліся на такіх пазіцыях.

РР: Што далей? Ёсць святло ў канцы тунэля?

Віктар Цярэшчанка: У мяне ёсць праграма, дзе дакладна распісана, што патрэбна зрабіць, каб эканоміка Беларусі выкараскалася з той эканамічнай ямы, у якую патрапіла. Пачынаючы з 2011 году, я сем разоў звяртаўся ў розныя дзяржаўныя інстанцыі і прапаноўваў канструктыўны шлях стабілізацыі нацыянальнай валюты, удасканальвання сістэмы падаткаабкладання, вырашэнне пытанняў матывацыі працы. Вось чалавек, напрыклад, працуе на дзяржаўным прадпрыемстве, і яму ўсё роўна, як ён працуе, бо ніякай матывацыі няма. Няма матывацыі – няма цікавасці да працы. 

РР: Якая рэакцыя на вашы прапановы?

Віктар Цярэшчанка: Быў, здаецца, толькі адзін адказ, які кажа пра фармальны падыход да справы. Аказваецца, нармальныя прапановы нікому не патрэбныя.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя