“Чарговыя” перамовы па аб’яднанні МАЗа ды КАМАЗа



Завершыліся “чарговыя” перамовы па аб’яднанні ў холдынг, ці – як афіцыйна дыпламатычна кажуць – “па спалучэнню патэнцыялаў” беларускага МАЗа ды расейскага КАМАЗа. Перамовы доўжацца гадамі.

Асноўная іх перадумова і адначасова перашкода – захаванне ў часе вытворчасці роўных эканамічных правоў.

Але калі знешне “нашы” ды “іхныя” магутныя самазвалы і могуць памерацца, дык заробкі, умовы працы расейцаў ды нашых завадчанаў несувымяральныя.

З рабочым МАЗа Міхасём сустрэўся наш карэспандэнт.

– Хто як атрымлівае… 2-3 мільёны… Смяецёся… А 4 мільёны – гэта хіба грошы? Сыходзяць усе. Пяць дзён мы працуем. І кожны дзень у кузьні змена 8 гадзінаў. Шкодны цэх, але знялі за шкоднасць, знялі “гарачую сетку”. І ў 60 гадоў на пенсію. Моладзь прыйшла, паглядзела і назад пайшла, і не патрэбная ім “працоўная” – нічога не трэба.

Эксперты лічаць аб’яднанне з КАМАЗ-ам выгадным для Беларусі. З-за доступу да неабдымнага расейскага рынку і гарантыі замежных крэдытаў.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя